21.12.2010 / 13:00

Як правакатары б’юць шыбы ў Доме ўрада — відэа і фота абноўлена, дадалося відэа першага «штурму» і новыя фоты. 78

Звярніце ўвагу, як перад біццём вокнаў адзін з прысутных гаворыць у мікрафон, схаваны ў рукаве. Дадалося фота мужчыны анфас, які б'е вокны.

Звярніце ўвагу, як перад біццём вокнаў адзін з прысутных гаворыць у мікрафон, схаваны ў рукаве.

У Сеціве працягваюць з’яўляцца фотаздымкі і відэа, якія сведчаць пра тое, што правакацыі каля сценаў Дома ўраду загадзя планаваліся. З'явілася відэа і фота маладога чалавека, які перад біццём вокнаў гаворыць у мікрафон, схаваны ў рукаве. А ў пэўны момант ён падыходзіць да дзвярэй і ціхенька стукае ў шкло.

Блогер Дзяніс Карпенка паспеў сфатаграфаваць чалавека, які падносіць да ганку Дома ўрада рыдлёўкі. Да штурму заставаліся лічаныя хвіліны. Да Дзяніса падышоў чалавек ў цывільным, які настойліва параіў яму паказаць зробленыя кадры, але той адмовіўся.

Пасля разгону дэманстрантаў на апусцелай плошчы Незалежнасці незалежныя журналісты сталі сведкамі таго, як спецназаўцы пад аб’ектывамі камер дзяржаўных тэлеканалаў раскідвалі каля помніка Леніну кавалкі арматуры. На наступны дзень у сюжэтах на БТ гэта падавалася, як быццам арматуру на плошчу з сабой прынесла апазіцыя.

Мужчына б'е вокны збоку ад галоўнага ўваходу. Аператары (?) спецслужбаў здымаюць яго са спіны.

Вось ён ужо з іншай "зброяй" — пакункам ксеракснай паперы. Фота Аляксей Громаў.

А тут ён тузаецца з спецназаўцам. Фота Андрэй Смірноў.

Гэты чалавек перамаўляўся праз схаваны мікрафон.
За ім кандыдат Рымашэўскі і ягоныя ахоўнікі спыняюць правакатараў.
Фота ak-bara.livejournal.com

Яшчэ аднаго правакатара адцягваюць ад уваходу дэманстранты. Фота ak-bara.livejournal.com

Гэты чалавек прынёс рыдлёўкі да ганку Дома ўраду за лічаныя хвіліны да штурму. Фота karpenkod.blogspot.com

Самы пачатак «штурму». Першая спроба. Кандыдаты ў прэзідэнты яшчэ ля помніка Леніну. На відэа бачна, як правакатараў ад ганку Дома ўрада адганяюць апазіцыйныя актывісты.

Сямён Печанко

0
Арцeм / Адказаць
21.12.2010 / 13:08
Да по мену сразу видно,что он провокатор!! В шапке такой бомжеватой и тулупе таком бомжовском!! Блин был бы я там сразу бы просек... Плохо играете товарищи!! А это видео нужно редактить(указывать на конктретные места и товарищей) и отправлять в ООН ЕС и т.д.!!!И видео где Рымашеуски всех назад отталкивает и просит не бить окна!! А вот голос там не адыходзим тоже такой...... Пропаленный больно! Он один кричит!! Так что это улика!
0
dw / Адказаць
21.12.2010 / 13:14
Людзи, хто-небудзь дакладна чуу, што ён гаворыць у микрафон?? гэты чалавек прычапиуся да нас каля касьцёла, расказвау , што ён мински, але 7 гадоу, як жыве у Смаленску, прыехау прагаласаваць супраць лу. "грэуся" паутарачкай Аливарыи, яна у яго у торбе. http://photos.darkgreenwolf.net/images/002gy.jpg http://photos.darkgreenwolf.net/images/002gx.jpg мне асабиста падауся хутчэй блазнам, чым правакатарам.
0
случайный прохожий / Адказаць
21.12.2010 / 13:18
Это указывает только на то, что у бузящих оппозиционеров были средства связи. Сама же НН следствию подкинула улики. :)
Паказаць усе каментары/ 78 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру