21.12.2010 / 14:01

Трэнер ПСЖ: «БАТЭ - экзотыка. Трэба будзе гуляць у суровых умовах»

Галоўны трэнер каманды «Пары Сэн-Жэрмэн» пракаментаваў вынік лёсавання: у 1/16 фіналу Лігі Еўропы сустрэнуцца БАТЭ і ПСЖ (матчы 17 і 24 лютага).

Галоўны трэнер парыжан Антуан Камбуарэ пракаментаваў вынікі жараб'ёўкі:

«Гэта экзатычнае лёсаванне. Нам трэба будзе ў лютым гуляць у Беларусі ў суровых умовах. БАТЭ - добрая каманда, калі яна абыграла АЗ з лікам 4:1. Калі мы былі ва Украіне, я бачыў сюжэт аб апошнім матчы барысаўчан. Вось так і пачаў вывучаць суперніка», - прыводзіць словы Камбуарэ «Прессбол».

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру