21.12.2010 / 14:13

Наста Рымашэўская: Майго мужа сёння дапытвалі ў КДБ 7

Жонка палітыка пакуль так і не атрымала ад уладаў інфармацыі аб месцазнаходжанні яе мужа.

Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Віталя Рымашэўскага, Наста, а 10 гадзіне сёння меў адбыцца допыт у КДБ.
«Учора мне пазваніў адвакат Віталя і паведаміў, што 21 снежня Віталя дапытаюць, пасля допыту вырашыцца яго далейшы лёс. Пакінуць у КДБ, альбо перавядуць у «валадарку», — распавяла спадарыня Наста.

«Ніхто з органаў да мяне не прыходзіў, не званіў. І нічога мне аб Віталі не паведамлялі. Я занесла заяву ў наш РУУС, але адказу дагэтуль няма. Ведаю, што Вольга Някляева звярнулася да генеральнага пракурора.

Я таксама хацела б гэта зрабіць. Аднак ў мяне ж малое дзіця, я не магу яго пакінуць аднаго і заняцца справамі мужа.
Спадзяюся, хутка даведаюся добрыя навіны», — гаворыць Наста Рымашэўская.

Алесь Пілецкі

0
Siloozha / Адказаць
21.12.2010 / 14:16
Беспредел !!! Как вообще Россия признаёт эти выборы !!!! Я не понимаю !!!
0
hala / Адказаць
21.12.2010 / 14:51
У Расіі такая ж дыктатура,як вы не разумееце.
0
Scooter / Адказаць
21.12.2010 / 14:57
Siloozha, таму што Расея прызнае ўсё, што ёй выгадна. На дадзены момант эфэсбэ правяло бліскучую спецапэрацыю рукамі мясцовых гэбнючкоў па ізаляцыі Беларусі ад цывілізаванага сьвету і адпаведна прывязкі да Расеі. І так як зараз рэжыму дарога на Захад замоўлена, яму нічога не застанецца, як паступова здаваць Беларусь Расеі. Вось і першая "пасьлявыбарная" ластаўка: ------------------------------------------------------------- Глава КАМАЗа Сергей Когонин сообщил в понедельник, что в ближайшие полтора года российский производитель грузовиков договорится о покупке белорусского предприятия МАЗ. ------------------------------------------------------------- http://news.tut.by/economics/208980.html Пайшла расплата перад маскоўскімі гаспадарамі за 4ты тэрмін. І гэта толькі пачатак. Масква ўжо даўно выпісала рахункі і будзе бесцырымонна выкалачываць са свайго кліента ўсё, што захоча. Чакаем наступнага продажу НПЗ, Беларуськалія і астатніх трубаправодаў. А што вы думалі, зараз з кліентам ужо ніхто цырымоніцца ні будзе.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру