Ад 8 лістапада ў Бабруйску пачаў працаць новы тралейбусны маршрут №4 «Вул. Сікорскага - Аўтавакзал». Унікальнасьць гэтага маршруту ў тым, што ўпершыню на прасторы былога СССР рэгулярны маршрут часткова праходзіць па вуліцы без тралейбусных правадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы навінцы заводу «Белкамунмаш» – мадэлі тралейбусу БКМ-33.00А, якая абсталяваная дапаможным 100-кіляватным дызэль-генэратарам, які й забясьпечвае машыну энэргіяй, калі няма правадоў.

Пакуль што 333.00А зроблены ў адзіным асобніку, аднак калі экспэрымэнт удасца, у Беларусі зьявяцца й новыя маршруты, якія дазволяць спалучаць эканамічнасьць тралейбуса на буйных вуліцах і гнуткасьць аўтобуса ў баку ад тралейбусных трасаў.

Фота forum.esmasoft.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?