Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 22 снежня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі, пераважна па паўднёвай палове снег, мокры снег, па поўдні галалёд. У асобных раёнах туман. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 6–13°С, па поўначы мінус 14–20°С, у паўднёвых раёнах мінус 2–5°С; днём ад 0°С па поўдні да мінус 14°С па поўначы.

У Мінску 22 снежня воблачна з праясненнямі. Невялікі снег. Слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёвы з пераходам на ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 5–7°С.

У наступныя двое сутак, 23–24 снежня, па рэспубліцы чакаецца воблачна. 23-га на большай частцы рэспублікі снег, мокры снег, днём па поўдні снег, які будзе пераходзіць у дождж. Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 4–11°С, па поўначы мінус 13–17°С, пры праясненнях да мінус 20°С, па Брэсцкай вобласці каля 0°С; днём мінус 3–10°С, па поўдні 0, плюс 3°С.

24 снежня ў многіх раёнах ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3–10°С, па поўдні 0, плюс 2°С; днём мінус 2, плюс 5°С, у паўночных раёнах мінус 3–5°С.

У Мінску 23 снежня воблачна з праясненнямі. Часам снег, днём мокры снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 5–7°С, днём каля мінус 3°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?