Стараверы з горада Ветка (Гомельская вобласць) распрацавалі навагоднюю турыстычную праграму, паведаміў начальнік аддзела маркетынгу і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнага агенцтва па турызму Валерый Болдыраў.

Турыстычная праграма прадугледжвае фальклорнае гулянне ў елкі на адной з гарадскіх плошчаў і канцэрт перазвону ў вёсцы Хальч. Турыстаў таксама чакае святочнае гулянне з удзелам мясцовага казачніка, які ў даступнай форме распавядзе пра стараверскія традыцыі, а таксама катанне на санях і спуск з ледзяной гары працягласцю 100 м. Акрамя таго, падарожнікам прапануюць зазірнуць у Веткаўскі музей народнай творчасці, дзе сабрана калекцыя ікон і рукапісных кніг.

Навагодняя праграма будзе ўпершыню арганізавана ў ноч з 31 снежня па 1 студзеня.

Арганізатары таксама вырашылі правесці праграму на праваслаўныя Каляды і Стары Новы год.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?