У жодзінскі ізалятар дазваляюць перадаваць толькі цёплыя рэчы, сок, цыгарэты, сродкі гігіены. Прымаюць толькі з 14 да 17.

Цыгарэты бяруць не больш за адзін блок.

Даведацца аб людзях, якія знаходзяцца ў ізалятары ў Жодзіне, можна па нумары 80177533444.
У ізалятары на вул. Скарыны, 20 ў Мінску не прымаюць напоі і ежу.

«Увага: ніякай ежы, пітва, нават вады і сокаў, ні ў якім выглядзе не бяруць. Маўляў, там у іх ёсць кранік, вады хапае. Таксама нельга ніякіх цыдулак, подпісаў на паштоўках, папросту пісьмовых паведамленняў. Можна кнігі. Можна цёплыя рэчы, але ўсё па адным. Таму калі несяце 2 швэдры, то пішыце: адзін швэдр, адзін джэмпер і да т.п. Шкарпэтак можна 2 пары, бялізны - 1 пару. Маецца на ўвазе за адну перадачу. Можна цыгарэты (выцягнутыя з пачкаў і высыпаныя ў пакецік), запалкі (не запальнічкі), блакноты, асадкі, алоўкі. Гігіенічныя сродкі, ручнікі. Спальнікі, коўдры, курткі. Некаторыя медыкаменты (найлепш комплексныя вітаміны)...», - напісаў у сваім блогу Сяргей Сматрычэнка.

У ізалятар на Акрэсціна можна перадаць вопратку, абутак, сродкі гігіены, цыгарэты, запалкі, літаратуру.

Тут можна спампаваць бланк заявы на перадачу, каб запоўніць загадзя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?