Галоўны трэнер «Таронта» Рон Уілсан заявіў, што вельмі задаволены гульнёй беларускага форварда Міхаіла Грабоўскага.

«Ён адназначна наш найлепшы гулец. На трэніроўках ён, мабыць, працуе лепш за ўсіх. І ўсе высілкі па адпрацоўцы кідкоў да і пасля трэніровак пачынаюць сябе апраўдваць. У матчы з "Ванкувэрам" забіла менавіта яго звяно. Астатнім хлопцам таксама варта заняцца тым, за што ім плацяць, - забіваць галы», - цытуе Уілсана The Globe and Mail.

У 33 матчах гэтага сезону на рахунку Грабоўскага 25 (12+13) ачкоў. Нараўне з Філам Кесэлам ён з'яўляецца найлепшым снайперам каманды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?