Праўладны сайт БелТА бадзёра рапартуе «на адрас Лукашэнкі паступаюць сотні віншаванняў з перамогай на выбарах ад кіраўнікоў розных дзяржаваў».

Аднак у самім матэрыяле пералічваюцца віншаванні ад прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона, Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава і Азербайджана Аліева-малодшага, таксама віншаванні ад імя прэзідэнта і прэм’ер-міністра Індыі перадаў надзвычайны пасол і паўнамоцны пасол Індыі Рамеш Чандэр.

Дадаем віншаванні ад Саакашвілі, а таксама прадэклараваныя Лукашэнкам віншаванні ад Уга Чавеса і Нурсултана Назарбаева — атрымліваем, што не сотні віншаванняў, а восем.

Зазначым таксама, што ў свеце, згодна з Вікіпедыяй, 252 дзяржавы, прычым у ААН уключаныя 194.

Ніводны еўрапейскі лідар пакуль не павіншаваў свайго беларускага калегу з перамогай на чацвертых прэзідэнцкіх выбарах, няма пакуль віншавання ад прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які толькі заявіў, што выбары ў Беларусі -- справа самой Беларусі,

а спікер расійскай Дзяржумы Барыс Грызлоў заявіў, што парламент накіруе віншаванні толькі пасля таго, як будуць агучаныя афіцыйныя вынікі выбараў.

Таксама БелТА паведамляе, што Лукашэнка атрымлівае віншаванні з перамогай ад сотняў працоўных калектываў і арганізацый краіны.

***

Пазней БелТА выправіла тэкст, прыбраўшы слова "сотні".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?