21.12.2010 / 18:21

Афіцыйная версія: 79 міліцыянтаў атрымалі траўмы 19 снежня 19

Паводле звестак на 8 гадзіну 21 снежня, 14 чалавек, якія атрымалі траўмы падчас несанкцыянаванай акцыі ў Мінску 19 снежня,
знаходзяцца ў медыцынскіх стацыянарах. У іх ліку шэсць ваеннаслужачых, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Стан хворых здавальняючы. Лячэнне атрымліваюць у поўным аб’ёме. Выпісаныя дамоў шэсць чалавек. Новых паступленняў не зарэгістравана», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, медыцынскае забеспячэнне несанкцыянаванага мітынгу ў Мінску 19 снежня ажыццяўлялі 17 урачэбных брыгад «хуткай дапамогі». Па медыцынскую дапамогу звярнуліся 122 чалавекі, у тым ліку 79 ваеннаслужачых МУС. Шпіталяваныя 20 чалавек, у тым ліку дзевяць ваеннаслужачых МУС. Амбулаторную дапамогу атрымалі 102 чалавекі, у тым ліку 70 ваеннаслужачых МУС.

«У большасці пацярпелых асноўны дыягназ — выцятая рана. Сярод пацярпелых, якія звярнуліся, не было стану, які пагражаў бы жыццю», — піша прэс-служба.

0
*** / Адказаць
21.12.2010 / 18:27
пра мiлiцыю зразумела, а пра людзей??
0
Ёлуп / Адказаць
21.12.2010 / 18:35
Ага.. пазрывалі й пазьбівалі рукі і ногі пад час катаваньняў людзей...
0
я / Адказаць
21.12.2010 / 18:38
да специально избили друг друга, чтобы отстоять "честь мундира", им не привыкать потерпевшие они, как же
Паказаць усе каментары/ 19 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру