21.12.2010 / 18:35

На адным з выбарчых участкаў Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў 7

На выбарчым участку № 104 Маскоўскага раёна Мінска будзе праведзены пералік бюлетэняў для галасавання. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, адпаведнае рашэнне прыняла 21 снежня Цэнтральная камісія. Пералік бюлетэняў будзе праходзіць 22 снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў раённых і Мінскай гарадской выбарчых камісій.

Лазавік растлумачыў, што нагодай для пераліку бюлетэняў паслужылі разыходжанні ў іх колькасці.

«Праца камісіі на гэтым участку насіла канфліктны характар. Прадстаўнікі апазіцыі, якія ўваходзілі ў камісію, а таксама з’яўляліся назіральнікамі, спрабавалі справакаваць скандал», — сказаў ён.

У той жа час Лазавік адзначыў, што пералік галасоў на адным участку не зможа паўплываць на вынікі выбараў у цэлым па краіне.

0
Щербет / Адказаць
21.12.2010 / 18:43
Интересно, что из этого выйдет. Наверняка уже все подготовили.
0
Dzianis / Адказаць
21.12.2010 / 18:45
Лукашу на гэтым участку мала працэнтаў запісалі, відаць. ніпарадак.
0
Ігар Хадзько / Адказаць
21.12.2010 / 18:45
Калі патрэбна я магу услых даць каментар " На участке №32 г Бабруйска за Кастусева па афіцыйнаму пратаколу проголосовало 3 человека. Акрамя меня які таксама галасавал па гэтаму участку я ведаю яшче 5 чалавек якія галасавалі за Кастусева. па пратаколу сапсаваных бюллютеней нема , але я ведаю таксама чалавека які адмыслова сапсавал бюллютень.Чаму Кастусеу таму што назіральнік ад БХК был сведкам як вялікі стос передавалі і шэптам казалі "за Кастусева" на гэта звярнула яго увагу настауніца гэтай жа школы якая была назіральніцай " паглядзіце у нас усе правільна". Пасля агалошвання пратаколу стаяла лічба 3.Якая віклікала "здіулене "...ведаю ні толькі у мяне есць "ачевідцы-сведкі"
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру