21.12.2010 / 18:46

Кіраўнікі МЗС Польшчы і Нямеччыны асудзілі гвалт у Мінску 2

Кіраўнікі МЗС Нямеччыны і Польшчы Гіда Вэстэрвэле і Радаслаў Сікорскі выступілі з сумеснай заявай, якая асуджае разгон дэманстрацыі ў Менску і затрыманьне кандыдатаў у прэзыдэнты.

«Мы рашуча асуджаем акты гвалту, якія пайшлі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, і ў асаблівасьці зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх лідэраў апазыцыі, сярод якіх у тым ліку і кандыдаты ў прэзыдэнты»,- гаворыцца ў заяве міністраў, разьмешчаным на сайце МЗС Польшчы.

Праваахоўныя органы ў Менску, па ацэнцы кіраўнікоў МЗС эўрапейскіх дзяржаваў, «праігнаравалі існуючыя ў дэмакратычных краінах правы грамадзян на свабоднае волевыяўленьне і сходы». Р. Сікорскі і Г. Вэстэрвэле заклікалі «беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх арыштаваных і пачаць дыялёг з апазыцыяй».

Міністры нагадалі, што пры наведваньні Менску ў лістападзе яны заклікалі кіраўніцтва Беларусі правесьці выбары ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі.

«Са шкадаваньнем адзначаем, што і па выніках ацэнкі выбараў АБСЭ выбары ня сталі больш свабоднымі і справядлівымі. Гэта азначае рэгрэс, адкат назад у імкненьні народу Беларусі да дэмакратыі», — адзначаецца ў дакумэнце.

Вэстэрвэле і Сікорскі нагадалі, што «павага да дэмакратыі і правах чалавека, а таксама вяршэнства закона зьяўляецца адной з умоў для пашырэньня рамак супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю».

«Сумесна з нашымі эўрапейскімі калегамі мы зараз абмяркоўваем наступствы падзеяў у Менску і як яны паўплываюць на нашай палітыцы ў адносінах да Беларусі», — гаворыцца ў заяве.

0
БелаЭмігрант / Адказаць
21.12.2010 / 19:05
Два палітычныя прастытуты з ЭЗ, апамяталіся лямантаваці,,,
0
я / Адказаць
21.12.2010 / 21:37
чаму Яго клiчуць БЕЛАРУССЮ?!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру