Сёньня, 15 лістапада, а 13-й гадзіне паводле менскага часу, на сайце «Радыё Свабода» адбудзецца онлайн-канфэрэнцыя з галоўным рэдактарам часопісу "ARCHE" Валерам Булгакавым.
18 верасьня загадам міністра інфармацыі выхад часопісу "ARCHE" быў прыпынены на тры месяцы на той падставе, што рэдакцыя нібыта зьмяніла тэматыку часопісу на грамадзка-палітычную і не паведаміла своечасова ў міністэрства. Рэдакцыя зьвярнулася ў суд з патрабаваньнем скасаваць загад, аднак судзьдзя Вышэйшага гаспадарчага суду сп.Мікалай Мадудзін не задаволіў патрабаваньня рэдакцыі.
Апошнімі днямі Валер Булгакаў браў удзел у арганізацыі міжнароднай канфэрэнцыі ў Варшаве, прысьвечанай узаемаадносінам Беларусі і Расеі.
Задайце пытаньне Валеру Булгакаву тут.