"Я вельмі занепакоеная ўжываньнем сілы супраць дэманстрантаў, якія не прымалі ўдзелу ў агрэсіўных дзеяньнях, гвалтам супраць кандыдатаў і выкраданьнем кандыдатаў ад апазыцыі ды іхных прыхільнікаў, затрыманьнямі актывістаў апазыцыі і праваабаронцаў, ператрусамі і перасьледам незалежных няўрадавых арганізацый"

– заявіла спадарыня Пілэй заявіла ў прэс-рэлізе.

Наві Пілэй таксама асудзіла любыя заклікі да гвалту з боку некаторых радыкальных груп у апазыцыі.

Адначасна яна падкрэсьліла, што "ўлады павінны ў поўнай меры паважаць і забясьпечваць правы сваіх палітычных апанэнтаў на мірныя дэманстрацыі і свабоду слова".

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека запатрабавала неадкладнага вызваленьня апазыцыйных кандыдатаў і іх прыхільнікаў, якія ня ўдзельнічалі ў гвалтоўных дзеяньнях і не падбухторвалі да іх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?