Паводле папярэдніх падлікаў, каля тысячы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў высунулі шляхам збору подпісаў Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі. Гэтая лічба адпавядае пляну апазыцыі, які быў ухвалены на пачатку кастрычніка на нарадзе кіраўнікоў штабоў аб’яднаньняў, якія пільнуюцца прынцыпаў кампаніі "Мясцовыя выбары".

Найбольшую колькасьць партыйцаў высунула Партыя камуністаў Беларуская і прыхільнікі лідэра Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча – каля 200 чалавек. Пра вылучэньне каля 160 кандыдатаў заяўляе Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП). Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) высунула 130 кандыдатаў у дэпутаты. Трохі меншыя паказьнікі ў Партыі БНФ – 120 прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат.

Ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады на выбары ў мясцовыя саветы ідуць 30 кандыдатаў. Астатнія патэнцыйныя народныя выбраньнікі рэпрэзэнтуюць драбнейшыя апазыцыйныя структуры.

Прыём дакумэнтаў выбарчымі камісіямі скончыўся 9 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?