Рашэнне аб бясплатным праездзе мінскіх школьнікаў у грамадскім транспарце будзе пралангавана ў 2011 годзе. Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў сёння на прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, у снежні рашэннем КТУП "Мінсктранс" для школьнікаў сталіцы адменена плата за праезд у камунальным пасажырскім транспарце горада.

"Горад у 2010 годзе прыняў такое рашэнне. Яно пакуль аформлена ўнутраным рашэннем "Мінсктранса". Цяпер мы прапрацоўваем пытанне кампенсацыі затрат на праезд школьнікаў у грамадскім транспарце. Але рашэнне аб бясплатным праездзе для школьнікаў прымалася не на месяц. Думаю, гэта тэма будзе знята на наступныя гады", - сказаў Міхаіл Ціцянкоў.

У бліжэйшы час улады Мінска вызначаць узроставую катэгорыю школьнікаў, якія для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце павінны будуць карыстацца даведкай навучэнца. Хутчэй за ўсё, гэта вучні, пачынаючы з 7-8 класа.

Ва ўстановах адукацыі Мінска, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, навучаецца 160 тыс. школьнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?