22.12.2010 / 15:54

Адмовімся ад калядных падарункаў — аддамо грошы пацярпелым з пошты Рэдакцыі 21

Чытачы «НН» прапануюць акцыю салідарнасці.

Людзі мілыя, землякі-беларусы!

Каляды — адно з любімых нашых святаў.

Калі ў хаце вялікая бяда, Свята святкуецца сціпла.

У гэтым годзе мы вырашылі абысціся без падарункаў самім сабе, а грошы, што трацяцца на падарункі, перадаць тым, каму найбольш патрэбна. Тым, хто ў няволі, збіты, іх сваякам і блізкім.

Дапамагаць сваім трэба заўсёды, тым больш у такое вялікае свята, як Каляды.

Давайце не будзем паддавацца на правакацыі ворагаў нашых, яны толькі і хацелі, каб мы перасварыліся паміж сабою. Пачалі абвінавачваць адзін аднаго: гэты кепскі, гэты здрадзіў. Каб мы зарыліся ў свае норы: я больш не пайду на мітынг, я з партыі выйду.

Будзем разам. Будзем з Богам! І ўсё вытрымаем і пераможам!

Сяржук Вітушка, Людвіка Кардзіс, Паўліна Вітушчанка

0
1 / Адказаць
22.12.2010 / 16:09
Дзе знаходзiцца цэнтр, куды можна ахвяраваць?
0
Шварц / Адказаць
22.12.2010 / 16:09
Згодзен, няхай праваабаронцы адчыняць рахунак! Ну, а калі не, то кожны ведае і свайго супрацоўніка па праце, і сакурсніка, і суседа, якія пацярпелі ад Лукашэнкі і яго хеўры!!! Трэ дапамагаць, бо яны могуць цяпер страціць і працу па загаду Лукашэнкі, а значыць і сродкі да існавання!!! Трэ проста наведаць і дапамагчы!!!!!
0
Тутэйшы / Адказаць
22.12.2010 / 16:17
Паважаная рэдакцыя, высьветліце, калі ласка, у арганізатараў/ініцыятараў мэханізм дапамогі - банкаўскі рахунак ці што там яшчэ. Я ня зь Менску, пад'ехаць куды і асабіста перадаць рэчы/грошы не магу.
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру