22.12.2010 / 15:07

Хрысціна Шацікава ў бальніцы з унутранымі пашкоджаннямі 13

Магілёўскую актывістку завезлі туды з Акрэсціна.

Магілёўская актывістка Хрысціна Шацікава была затрыманая 19 снежня каля 23.30 ў арцы, па якой можна прайсці ад плошчы Незалежнасці да вуліцы Ленінградскай — ужо пасля разгону акцыі. Шацікава кажа, што яна з сябрамі спрабавала бараніць людзей ад амонаўскай зачысткі.

Яна распавяла карэспандэнту «НН», што ў міліцэйскім аўтобусе пачала збіраць прозвішчы затрыманых і паведамляць іх праваабаронцам па тэлефоне, які адмовілася аддаць. За гэта яе збілі амонаўцы ў двары Кастрычніцкага РУУС. Пасля ў самім РУУСе, расказала Хрысціна, падчас перапісвання звестак і вобшуку затрыманых, яна абурылася. За гэта яе вывалаклі ў калідор і збілі нагамі і душылі. Рабіў гэта, паводле яе словаў, супрацоўнік РУУС В. А.П.. Ён жа забраў у яе пашпарт. Пры гэтым прысутнічала супрацоўніца РУУС С. А. Г..

Ніякіх судовых дзеянняў супраць Шацікавай не праводзілася.

Пасля перапісвання звестак партыю вязняў, у якой была Шацікава, адвезлі ў двор спецпрыёмніка на Акрэсціна і трымалі там у аўтазаку. Актывістка адчула сябе дрэнна і папрасіла помачы ў дактароў. «Доктар на Акрэсціна абследаваў мяне, спалохаўся і накіраваў у бальніцу», — сказала Хрысціна. У шпіталь яе суправаджаў міліцыянт. Ён жа прысутнічаў падчас абследаванняў. «Яго не пусцілі толькі туды, дзе было крэсла», — удакладніла Шацікава.

Хрысціна Шацікава знаходзіцца ў 1-м гінекалагічным аддзяленні Гарадской гінекалагічнай бальніцы, што на вуліцы Сенніцкай. Паводле словаў загадчыцы аддзялення Святланы Кандрашовай, дактары мелі падозранне на апаплексію яечнікаў і ўнутраны крывацёк у брушную поласць. Аднак ад аперацыйнага ўмяшальніцтва вырашылі адмовіцца. Доктар кажа, што да канца тыдня Шацікава можа быць выпісаная.

* * *

«Наша Ніва» будзе інфармаваць пра далейшае развіццё падзей. Просім паведамляць пра ўсе важныя здарэнні і факты праз nn@nn.by; тэлефоны: +375 17 284-73-29 (тэл./факс), +375 29 613-32-32 (Velcom), +375 29 707-73-29 (МТС).

СМ

0
Беларуская Салідарнасць / Адказаць
22.12.2010 / 15:14
СВОЛАЧЫ!!! КУРВЫ!!! ВЫ АДКАЖЫЦЕ ЗА ГЭТА!!!
0
Andrej / Адказаць
22.12.2010 / 15:16
suki! Skazuc, sto sama na ab boty bilasia. A sud asudzic za skodu naniesienuju juniformie (bercam). Jana hetaha tak niespuscic, ja upeunieny, tolki u rezultacie nieupeunieny. My z VAMI!
0
миндовг / Адказаць
22.12.2010 / 15:17
Заместитель начальника РУВД — начальник милиции общественной безопасности Козлов Виталий Анатольевич этот козлов или другой? http://www.guvd.gov.by/departments/oktjaborskoe/priemoktruvd/ если этот, 226-20-79 - тел. урода
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру