22.12.2010 / 16:28

Прызнанне Яраслава Раманчука 52

Ён ускосна пацвердзіў, што яго заяве папярэднічала ўначы «трывожная сустрэча» з невядомымі.

У сваёй калонцы «Дзённік кандыдата» на сайце naviny.by Яраслаў Раманчук ускосна пацвердзіў, што яго заяве….

«…Ноч не абяцала нічога добрага. Збілі адных, арыштавалі другіх, разграмілі трэціх. Узламалі дзверы ў кватэру Анатоля Лябедзькі. Вывалаклі з кватэры як закаранелага крымінальніка. А ён — старшыня паважанай ва ўсім свеце партыі. Чалавек, які настойваў на мірным характары акцыі. Яго падставілі.

Начны званок. Трывожная сустрэча. Тлумачэнне сітуацыі. Прагноз перспектываў. Праекцыя лёсаў…

Нервы на мяжы. Сілы на зыходзе. Мозг хаатычна шукае найлепшы выхад. Катастрафічна не хапае інфармацыі. І часу. Выбар, як у чалавека, якога з’елі, — толькі ўверх або ўніз. Галоўная матывацыя — выратаваць ад турмы як мага больш нявінных людзей.

Чорт з ёй, з палітычнай кар’ерай. Будучыня вырашыць. Расставіць усіх і ўсё па сваіх месцах.

Пачынаецца новае жыццё. Пакуль яшчэ ў старой Беларусі. Пакуль яшчэ несвабоднай. Новыя выпрабаванні. А хто сказаў, што да Новай Беларусі вядзе дарога, засланая ружамі?»

Версію аб тым, што Яраслава Раманчука паставілі перад выбарам, агучыў Віталь Цыганкоў. Магчыма, што у сваім артыкуле Яраслаў Раманчук спрабуе ўскосна сказаць тое, аб чым наўпрост гаварыць не можа.

АП

0
Anatol Starkou / Адказаць
22.12.2010 / 16:35
Гэта не прэзідэнт Беларусі.
0
2 Anatol Starkou / Адказаць
22.12.2010 / 16:38
Вы капітан Очевідность?
0
подтрымка48 / Адказаць
22.12.2010 / 16:39
Пачытайце дзённік за 19 снежня на навінах, ён расставіў там усе кропкі над "і". І ня трэба на яго так накідвацца.
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру