«На ўмовах строгай канфідэнцыйнасці я атрымала запіс перамоваў па рацыі з пл. Незалежнасці падчас масавай мірнай акцыі пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010 года, — піша блогерка zmagarka. На запісе чуваць дыялог. Тое, што на фоне гучаць кавалкі прамовы Рымашэўскага і абмеркаванні адпаведных дзеянняў супрацоўнікаў спецназу, дае падставы меркаваць, што запіс быў зроблены падчас першых правакацый ля дзвярэй Дома ўрада: за некалькі хвілінаў перад тым з’явіўся першы шэраг АМАПа.

На 5:40 хвіліне выразна чуваць, як адзін суразмоўца пытае: «Опять стёкла бить?». Другі адказвае: «Там уже нечего бить». «На ступеньках перед дверями стоят, да? Толпа?» — запытваецца першы. «Да, тут смешались уже и… сотрудники, и митингующие…» — адказвае другі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?