Вынікам акцыі пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі сталіся масавыя затрыманьні, суды і арышты яе ўдзельнікаў. Адносна 17 чалавек распачатая крымінальная справа паводле артыкула «Масавыя беспарадкі». Сярод затрыманых, якіх трымаюць зараз у турме КДБ — былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч. Ягоны бацька Віктар Паўлавіч Статкевіч гэтак выказваецца пра падзеі апошняга часу:

«Я і ведаў, што гэта будзе, што ў нас ніколі ніякіх выбараў не было і ня будзе. Што да ўлады дарвалася вось гэтая зграя… Ай, увогуле не хачу я пра гэта нічога казаць».

Карэспандэнтка: «Ці зьвязваліся з вамі нейкія дзяржаўныя службы і ці паведамлялі што-небудзь пра лёс Міколы?»

«Не, ніхто са мной ня зьвязваўся. Да мяне людзі прыходзяць, дзякуюць за сына і паведамляюць усё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?