Свет

Нямеччына шукае энэргетычную альтэрнатыву Расеі

У будучыні Осла можа аказацца для Бэрліна больш прывабным энэргетычным партнэрам, чым Масква. Нямеччына актыўна шукае «больш добранадзейных» пастаўшчыкоў энэрганосьбітаў.

У будучыні Осла можа аказацца для Бэрліна больш прывабным энэргетычным партнэрам, чым Масква. Нямеччына актыўна шукае «больш добранадзейных» пастаўшчыкоў энэрганосьбітаў.

Нямеччына працягвае актыўныя кантакты з экспартэрамі газу, якія змогуць зьнізіць залежнасьць краіны ад яе галоўнага пастаўшчыка – Расеі. Адразу па заканчэньні цэнтральна-азіяцкага турнэ міністар замежных спраў Франк-Вальтэр Штайнмаер правёў перамовы з сваім нарвэскім калегам Ёнасам Гар Стэрэ.

Паклады ў Баранцавым моры

Па заканчэньні сустрэчы Стэрэ заявіў, што ў будучыні Нарвэгія плянуе павялічыць пастаўкі газу ў Нямеччыну. Пакуль гэтая скандынаўская дзяржава зьяўляецца другім па аб’ёме пастаўшчыком «блакітнага паліва». Аднак Нарвэгія можа пахваліцца багатымі пакладамі газу на дне Баранцава мора. Праўда, гэтыя цяжкадаступныя радовішчы яшчэ належыць распрацаваць.

Паводле словаў кіраўніка нарвэскага МЗС, пачатак здабычы газу ў Баранцавым моры – пытаньне часу. Рабіць гэта Нарвэгія мае намер у шчыльным супрацоўніцтве зь нямецкім бокам. «Паклады ў Баранцавым моры – гэта ключ да надзейнага газазабесьпячэньня на наступныя 50-100 гадоў», – цытуе Ёнаса Гар Стэрэ газэта Handelsblatt.

…плюс палітычная стабільнасьць

Для дастаўкі газу на эўрапейскі кантынэнт Нарвэгія разглядае два асноўныя варыянты: будаўніцтва новага газаправоду альбо перапрацоўку сыравіны ў звадкаваны газ. Пры гэтым Стэрэ выказаў упэўненасьць у тым, што Нарвэгія можа стацца для Нямеччыны прынамсі такім жа важным партнэрам, як і Расея. І справа тут ня толькі ў павелічэньні аб’ёму экспарту, але і ў добранадзейнасьці, якой, на думку міністра, Масква пакуль пахваліцца ня можа.

«Калі мы прадаём сыравіну, то кіруемся дакладна акрэсьленым эканамічнымі крытэрамі. Нарвэгія ніколі ня будзе выкарыстоўваць энэрганосьбіты як інструмэнт у барацьбе за палітычны ўплыў», – сказаў Стэрэ ў гутарцы з Handelsblatt.

Новыя далягляды

Тым часам, Франк-Вальтэр Штайнмаер працягвае пошукі іншых альтэрнатыўных пастаўшчыкоў. 14 лістапада ён накіроўваецца ў турнэ па дзяржавах Паўночнай Афрыкі: Марока, Тунісе, Альжыры, Лібіі ды Маўрытаніі. Суправаджаць дыплямата будуць топ-мэнэджэры найбуйнейшых энэргетычных канцэрнаў. На перамовах гаворка ў прыватнасьці пойдзе пра ўдзел Нямеччыны ў будаўніцтве новага газаправоду, распрацоўцы газавых радовішчаў у Маўрытаніі і здабычы нафты ў Лібіі.

Урэшце, нямецкія канцэрны пачалі рабіць канкрэтныя крокі па пераводзе часткі імпарту на звадкаваны газ: плянуецца пабудаваць два тэрміналы для танкераў, што будуць перавозіць звадкаваны газ.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь6

Ад 300 000 да 500 000 даляраў. Стала вядома, хто прывёз Джэйсана Дэрула ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Мінск зноў затапіла1

70-гадовую жанчыну з Гомеля пасадзілі за каментары. Гэта самая пажылая палітзняволеная44

У расійскім Саратаве выбух. Абваліўся цэлы пад’езд дзесяціпавярховай панэлькі9

Сярэдні заробак дактароў дасягнуў 4100 рублёў «бруднымі»3

Амерыканскую зорку Джэйсана Дэрула прывезлі да Віктара Лукашэнкі17

Палітзняволены грамадзянін Латвіі атрымаў у СІЗА дубінкай за тое, што заступіўся за беларускамоўнага зняволенага10

Жонка пасла ў Турцыі і былога прэс-сакратара МЗС Глаза больш не вядзе ранішні эфір на БТ7

Рамзан Кадыраў ледзь не патануў на адпачынку ў Турцыі9

Крывавая страляніна: што адбываецца паміж Камбоджай і Тайландам?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню33

«Я хачу справядлівасці — і для жанчын, і для сябе». Шчырая гутарка з Андрэем Стрыжаком пра скандал з дыкпікамі, залежнасці і будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць