Варшаўскі Клуб каталіцкай інтэлігенцыі распаўсюдзіў зварот з нагоды падзей 19 снежня ў Мінску.

Памятаючы ўласны досвед камуністычнай дыктатуры, мы ў поўнай меры салідарныя з беларускім грамадствам у ягонай барацьбе за праўду і дэмакратычныя свабоды. У сувязі з брутальным разгонам мірнай дэманстрацыі ў Мінску ды масавымі арыштамі яе ўдзельнікаў Клуб каталіцкай інтэлігенцыі ў Варшаве выказвае моцную занепакоенасць і абурэнне дзеяннямі Аляксандра Лукашэнкі ды падлеглых яму органаў улады.

Яшчэ нядаўна нашая краіна была выспаю свабоды, якую акаляла кволая ўжо камуністычная сістэма. А сёння ўжо Беларусь з’яўляецца апошнім бастыёнам таталітарнага рэжыму на нашым вольным кантыненце.

Беларусь з’яўляецца падпісантам Дэкларацыі аб правах чалавека, а таксама шматлікіх іншых міжнародных дамоваў, у якіх яна прыняла на сябе абавязак паважаць свабоду слова і сходаў.

Падзеі снежня 2010 года паказалі свету, што абяцанне ўладаў Беларусі аб дэмакратызацыі аказалася фіктыўным. У сувязі з гвалтам, з якім міліцыя абыйшлася з апазіцыяй, ніхто з нас не можа застацца абыякавым. Дасылаем словы нашай салідарнасці ўсім жыхарам Беларусі, якія змагаюцца за захаванне грамадзянскіх правоў, што вызнае ўвесь цывілізаваны свет.

Застаючыся вернымі ідэі «салідарнага» імкнення да зменаў, апелюем да ўладаў Польшчы і Еўрапейскага звязу, каб яны задзейнічалі ўсе магчымых сродкі, дзякуючы якім няўрадавыя арганізацыі змогуць аказаць эфектыўную дапамогу ахвярам рэпрэсіяў, а таксама арганізаваць дзейнасць на карысць дэмакратызацыі жыцця ў Беларусі.

Апелюем таксама да ўсёй беларускай апазіцыі, каб яна – памятаючы польскі прыклад “Салідарнасці” – аб'ядналася ў барацьбе за праўду.

Кіраўніцтва Клуба каталіцкай iнтэлігенцыі

Maria Belina Brzozowska, Paweł Broszkowski, Piotr M.A. Cywiński, Maryna Czaplińska, Jakub Kiersnowski, Julia Koszewska, Stanisław Latek, Łukasz Rozdeiczer-Kryszkowski, Krzysztof Sawicki, Paweł Sawicki, Joanna Święcicka (prezes), Ewa Teleżyńska, Misza Tomaszewski, Marek Zając, Krzysztof Ziołkowski

Варшава, 22 снежня 2010 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0