Міліцэйскі спецназ падчас акцыі апазіцыі ў Мінску 19 снежня выпадкова збіў 79 перапранутых у цывільнае супрацоўнікаў МУС, паведамляе «Руская служба навінаў» са спасылкай на ўнутранае расследаванне ведамства.
Па словах крыніцы, у ведамстве, у МУС спрабуюць высвятліць, чаму
байцы Унутраных войскаў, дастаўленыя на разгон мітынгу з Бабруйска, не былі папярэджаны, што сярод пратэстоўцаў знаходзяцца іх мінскія калегі, перапранутыя ў цывільнае.На думку РСН, менавіта ў выніку гэтага 79 супрацоўнікаў МУС атрымалі розныя траўмы.
0
0
0
0
0
0