23.12.2010 / 14:43

Назіральнікі атрымалі доказы фальшаванняў - фота, відэа 10

Падчас падліку галасоў на участку №48 Савецкага раёна Мінска назіральнікі чулі размову сябраў камісіі пра наяўнасць бюлетэняў за Міхалевіча, але, паводле выніковага пратакола, кандыдат не атрымаў ніводнага голаса выбаршчыкаў.

Махінацыя з падлікам галасоў адбылася на 48-м участку Савецкага раёна Мінска. На відэа, якое зрабілі назіральнікі, чуваць, што сябры камісіі абмяркоўваюць, каму перадаваць бюлетэні, у якіх ёсць пазнакі на карысць кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алеся Міхалевіча. Аднак, паводле выніковага пратаколу, за Міхалевіча не прагаласаваў ніводны выбаршчык.

0
Зміцер / Адказаць
23.12.2010 / 15:12
перакладаюць стосы нібы на канвееры.. нат не глядзяць на бюлетэні.
0
ŹP / Адказаць
23.12.2010 / 15:55
Адбываецца падчас раскладаньня бюлетэняў па стосах. Сябра камісіі за дальнім сталом злева некалькі разоў прапануе астатнім узяць у яе бюлетэнь за Міхалевіча, які трымае ў левай руцэ.
0
Sigaev / Адказаць
23.12.2010 / 16:26
Блін... Чаму скарга тады напісана так незразумела??? Я пісаў асаблівую думку. Відэаролік у мяне быў. Але з афіцыйнай скаргі назіральнікаў не зразумела, што яня жадалі паказаць гэтым! таму я не звярнуў асаблівую ўвагу!!! І адпаведна не напісаў пра факт фальсіфікацыі! Чаму каардынатары "Справядлівых выбараў" не скаардыніравалі!!! няма слоў!
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру