Сёньня на штотыднёвым брыфінгу прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных даў афіцыйную ацэнку папярэдняму заключэнню місіі АБСЕ датычна прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі: «Аналіз папярэдняга заключэння паказвае, што эксперты АБСЕ не адлюстравалі ўсе змены, накіраваныя на забесьпячэнне адкрытасці і празрыстасці выбарчай кампаніі, стварэння роўных умоваў для ўсіх кандыдатаў».

Андрэй Савіных таксама адзначыў: «Мы вымушаны канстатаваць, што супрацьпраўныя і правакацыйныя дзеянні, арганізаваныя меншасцю апазіцыі пасля закрыцця выбарчых участкаў, паўплывалі на танальнасць заяваў прадстаўнікоў АБСЕ і характар іх заключэння. Мы таксама вымушаныя звярнуць увагу на недапушчальнасць сітуацыі, калі эмацыйная трактоўка падзеяў, што не маюць прамых адносінаў да выбарчага працэсу, адводзіць увагу ад ацэнкі правядзення ўласна выбарчага працэсу і вынікаў выбараў. Мы разлічваем, што эксперты АБСЕ змогуць пераадолець узніклы пасля выбараў маніпуляцыйны ціск і прафэсійна падыйсьці да падрыхтоўкі заключнай справаздачы аб ходзе выбарчага працэсу ў Беларусі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?