23.12.2010 / 16:18

ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі 20

Сумесная заява дзяржсакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка ЕC Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў ў Рэспубліцы Беларусі.

Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі

пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь

Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызвалення ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Мы рашуча асуджаем ўсякую праяву гвалту, у асаблівасці непрапарцыйнае прымяненне сілы ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў.

І выбары, і падзеі, што паследавалі за імі, з’яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і павагі правоў чалавека ў Беларусі. Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі.

Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі адзначаюць сур’ёзныя праблемы ў выбарчым працэсе і падліку галасоў, што было адлюстравана ў справаздачы місіі назіральнікаў ад АБСЕ, і настойліва заклікаюць урад Беларусі да выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у рамках АБСЕ па істотным рэфармаванні выбарчага працэсу. Ураду Беларусі таксама неабходна зрабіць крокі па забеспячэнні поля дзейнасці для палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў.

Павага дэмакратыі і правоў чалавека па-ранейшаму займаюць цэнтральнае месца ў пытанні паляпшэння адносін Беларусі з Злучанымі Штатамі Амерыкі і Еўрапейскім Саюзам. Без значнага прагрэсу ў гэтых абласцях не адбудзецца паляпшэння адносінаў. Менавіта ў такім кантэксце мы будзем ацэньваць дзеянні ўрада Беларусі па вырашэнні сітуацыі прымаць пад увагу развіццё падзей пры разглядзе нашых адносін з Беларуссю. Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты маюць намер працягваць падтрымку і ўзаемадзеянне з народам Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

0
Зважай! / Адказаць
23.12.2010 / 16:52
Дзякуй за падтрымку! Засталося захаваць і ўзмацніць санкцыі супраць тых, хто непасрэдна ўдзельнічаў у фальсіфікацыях і тэроры. Няхай і на іх завулку пабудзе "сьвята".
0
Кот / Адказаць
23.12.2010 / 17:01
Выглядае, што ў Пуцiна не атрымлiваецца сутыкнуць ЗША з ЕС, схiлiўшы апошнiх да прызнанiя крыважэрства, хоць i надта стараюцца праз сваю еесаўскую агентуру.
0
Мікола / Адказаць
23.12.2010 / 17:02
После жестокого подавления акции протеста и ареста лидеров оппозиции и сотен их сторонников многие призывают к солидарности с осужденными и задержаными кандидатами в президенты и их сторонниками.Я тоже солидарен! Я тоже требую немедленно освободить всех задержанных и провести независимое расследование действий ГБшных провокаторов! Я тоже требую отстранения Лукашенко от власти и проведения НОВЫХ ВЫБОРОВ БЕЗ ЛУКАШЕНКО ! Пока все мои требования не будут выполнены я даю слово,что: 1)Не куплю товары и продукты произведенные в Республике Беларусь 2)Ни один мой рубль или доллар не будет лежать на счетах в белорусских банках 3) На моей банковской карточке больше,чем на один день не задержится сумма,большая минимальной к снятию в банкомате 4) Не оплачу коммунальные платежи раньше 25-го числа. Я обьявляю экономический "джихад" лукашенковской экономике! (прошу заметить : всё в рамках закона!) Все,кто солидарен,помните : Лукашенко реально поддерживают около 30% населения Беларуси ! Присоединяйтесь к акции! Раздавим режим! Помните : щиты и дубинки ОМОНу покупаются за наши деньги.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру