23.12.2010 / 16:27

Гарбачоў просіць Лукашэнку вызваліць Ірыну Халіп 16

Экс-прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і Ўпаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Уладзімер Лукін зьвярнуліся да прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць журналістку «Новай газэты» Ірыну Халіп, якая была затрыманая ў ходзе шэсьця 19 сьнежня пасьля прэзыдэнцкіх выбараў.

«Міхаіл Сяргеевіч накіраваў беларускаму прэзыдэнту ліст, дзе папрасіў вызваліць Ірыну, прывёўшы адпаведныя довады», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе«Гарбачоў-фонду».

У сваю чаргу ў прэс-службе Лукіна распавялі, што амбудсмэн у сваім лісьце да А.Лукашэнкі «зьвяртае ўвагу і на чалавечы фактар сытуацыі».

«Уся справа ў тым, што ў Ірыны ёсьць трохгадовае дзіця, якое цяпер знаходзіцца на апецы яе пажылых бацькоў. Бо муж журналісткі экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі таксама затрыманы. Безумоўна, такую сытуацыю з маленькім дзіцём нельга ня ўлічваць «, — адзначыў суразмоўца «Інтэрфаксу».

0
Просто мнение / Адказаць
23.12.2010 / 17:01
Нечего лезть на барыкады когда у тебя дома маленький ребенок.
0
Anatol Starkou / Адказаць
23.12.2010 / 17:10
Калі ласка, Михал Сергеевич, прабачце нашага прэзідэнта - ён не заўважыў з бункера, што яго хапуны схапілі Ірыну. Бывае... А вось зараз пасля вашага звароту... Хаця НЕ! Рыгоравіч яшчэ пачакае - можа некалькі год - а потым з вашае Расеі ці мо і з Захаду - возьме ГАРАНТЫІ СВАЁЙ ПРЭЗІДЭНЦКАЙ ЛЕГІТЫМНАСЦІ і адпусціць Ірыну да сына. На побывку. Александр Григорьевич среди нас, белорусов, самый человечный человек - ён нас, беларусаў і беларусак, любіць.
0
LastBelarus / Адказаць
23.12.2010 / 17:11
Нечего смотреть ТВ(кроме БТ),нечего улыбаться,нечего быть в интернете на оппозиционных сайтах.Скоро будет много чего нельзя делать - особенно (и это главная причина) когда твой дом Беларусь
Паказаць усе каментары/ 16 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру