23.12.2010 / 18:05

У кватэры Міхалевіча зноўку ламалі дзверы 4

Жонка Алеся Міхалевіча прыйшла на кватэру па вул. Кісялёва прыблізна а 2-ой гадзіне 23 снежня і пабачыла новыя пашкоджанні на дзвярах. Мілана Міхалевіч адразу патэлефанавала адвакату і выклікала міліцыю. Мінулы раз з гэтай кватэры арыштоўвалі Алеся Міхалевіча і таксама ламалі дзверы, але сёння відавочныя новыя пашкоджанні. Ніхто з суседзяў гэтым разам нічога не чуў і не бачыў.

Мілана Міхалевіч лічыць, што дзіўна праводзіць нейкія вобшукі ў гэтай кватэры. Гэта старая кватэра, дзе на дадзены момант стаяць толькі скрыні і рэчы падрыхтаваныя да пераезду. На пытанне міліцыянтаў ці скралі што-небудзь, жонка Міхалевіча адказала, што браць тут няма чаго, толькі калі што пакінулі.

НШ

0
Тутака Ёсцека Тамака Нямашака / Адказаць
23.12.2010 / 18:35
Ламіліся злодзеі ў дзвер. Знайсці іх! Але незадача - Ніхто нічога не чуў. Ніхто нічога не бачыў. Вар’яты збівалі людзей, Каб імі забіць аўтазакі Ніхто нічога не чуў. Ніхто нічога не бачыў. Калі ты на іх старане, Гвалтуй! Не пасадзяць за краты. Ніхто не пачуе цябе. Ніхто цебе не пабачыць.
0
Андрэй Мельнікаў / Адказаць
23.12.2010 / 22:14
Мілана, якую б мярзоту туды б не падкінулі - нармальныя людзі адно ўжо не павераць. Цяпер дабро і зло сапраўды і відавочна ў РБ размяжоўваюцца. І добра, што вы з Алесем на тым баку, дзе увечары 24 снежня запальваецца Зорка Надзеі. Надзеі і шчасця вам! А першы-вершык каментар класны. Далейшых поспехаў аўтару!
0
Дмитрий / Адказаць
23.12.2010 / 22:43
Михалевича то за что? Он же не призывал никуда вроде. Не иначе предложили тоже зачитать обвинения остальным, а раз сразу отказался, то решили сломать.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру