23.12.2010 / 17:18

Услед за кандыдатамі перад уладамі каюцца блогеры 8

Што праўда, жартам.

Прызнанні шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у «арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня», нарабілі шуму. Інтэрнаўты адказалі на гэта ўласнымі пакаяльнымі лістамі. Што праўда, у сатырычнай форме.

Прызнанні шэрагу кандыдатаў у прэзідэнты, а таксама іх давераных асоб у «арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня», нарабілі шуму. Інтэрнаўты адказалі на гэта ўласнымі пакаяльнымі лістамі. Што праўда, у сатырычнай форме. Блогер l_u_f_t, напрыклад, напісаў «заяву» ў КДБ, Міністэрства інфармацыі і Белтэлерадыёкампанію. У заяве гаворыцца, што ўвечары 19 сакавіка, «знаходзячыся ў стане афекту, пад уздзеяннем спіртных напояў, а таксама будучы разгарачаным чуткамі аб супрацьпраўных дзеяннях так званай «апазіцыі» на плошчах г. Мінска, здзейсніў некалькі спробаў доступу ў інтэрнэт з мэтай атрымання інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Заяўнік прызнае што абцяжарыў сваю віну тым, што трапляў на заблакаваныя РУП «Белтэлекам» рэсурсы ў абыход блакады. Прасвятленне і адчуванне «глыбіні свайго маральнага падзення» наступіла на раніцу, пасля прагляду рэпартажу на БТ пра «бясчынствы, што рабіліся на плошчы». У выніку, блогер просіць прабачэння «як у афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь, так і ў маіх калегаў, інтэрнэт-карыстальнікаў, за такія свае блізарукія паводзіны». Ён таксама спадзяецца, што яго дзеянням «будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка з боку кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь з улікам дадзенага мной чыстасардэчнае раскаяння, а таксама праведзены комплекс аператыўна-следчых мерапрыемстваў у дачыненні да азначаных інтэрнэт-рэсурсаў».

Блогер mojo-fm «прызнаецца», што ўсе мы «паліваем брудам радзіму і любімую ўладу, даверыліся як дзеці нейкім купленым Еўропай рэсурсам». Ён выказвае думку, што падтрымка Лукашэнкі складае нават не 80%, а ўсе 100. Што апазіцыйныя кандыдаты таксама за Лукашэнку, але пайшлі «супраць сваіх перакананняў». А праз гэта ў іх стрэс. «Вось улады ім і арганізавалі лячэнне ў лепшых санаторыях краіны. З усімі магчымымі працэдурамі. А грамадзяне, што «выйшлі падтрымаць Лукашэнку», масава атрымалі траўмы ў выніку галалёду. «Траўмы цяжкія, таму пацярпелым патрэбны поўны спакой дзён на 10 мінімум».

СП

0
kom / Адказаць
23.12.2010 / 17:31
И мы все каемся. Так как считали А.Г. Лукашенко человеком, а он давно у же не человек, а "Бог-отец", а по признанию некоторых чиновников даже выше (сумар з Бреста вроде говорил) А так же каемся в том что не можем оценить той чудной скромности белорусских чиновников, преподавателей, директоров. Когда заходя в кабинеты, от всей души, пытаюсь поздравить их с победой на выборах они опускают глаза. И пытаются показать всем видом что они не причем и переводят разговоры на свои скромные зарплаты и необходимости сдать деньги на ремонт класа, детского садика, и другие фонды мира. Но свидетельствую их вклад и вера в Бога отца коим по их мнению является Лукашенко неоценима. Ну если только долларов в 100
0
Николай / Адказаць
23.12.2010 / 18:28
Может кто-то еще способен шутить. В Лукашенко давно не осталось ничего человеческого.
0
Василь / Адказаць
23.12.2010 / 19:23
Нет на свете лучше друга чем , Чавес Уго . Даст на атомную станцию деньжат , Махмуд Ахмадинежад. ps Таких друзей иметь и врагов не надо ).
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру