Памочнік Мядзведзева не каментуе беларускіх падзей, даў пстрычку паслу
«Каб усе расейскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла аб’ектыўны характар», — запатрабаваў ён.
«Па-першае, кваліфікацыя падзей, што адбыліся ў Мінску, з боку беларускіх уладаў нам вядомая; каментары тут, як гаворыцца, залішнія, — паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька. — У той жа час, цяпер самае галоўнае, каб усе затрыманыя расейскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла сапраўды аб’ектыўны і непрадузяты характар», — адзначыў памочнік прэзідэнта.
«Па-другое, хацеў бы падкрэсліць, што ў круг непасрэдных абавязкаў пасла, роўна як любой расійскай замежнай установы, уваходзіць поўная, належная і безумоўная абарона законных правоў і інтарэсаў усіх, без вынятку, грамадзян Расіі», — сказаў С.Прыходзька.
«Пасольства РФ у Мінску мае дакладнае ўказанне актывізаваць адпаведную працу», — заявіў ён.
Звяртае ўвагу, што Прыходзька, як і Мядзведзеў раней, не асудзілі дзеянні апазіцыі.
Па-другое, указанні паслу выглядаюць як крытыка яго інэртнасці. Раней сёння пасол Сурыкаў назваў перамогу Лукашэнкі «прагназаванай», а з апазіцыі пакпіў. Што да затрыманых расіян, дык ён палічыў, што яны былі сапраўды парушылі беларускае заканадаўства.
Мікола Бугай
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ