23.12.2010 / 23:43

Ператрус у кватэры Фядуты: забралі камп, флэшкі і фота Някляева з півам 4

У кватэры даверанай асобы Уладзміра Някляева Аляксандра Фядуты прайшоў ператрус.

Па словах жонкі спадара Аляксандра, прыйшлі чатыры чалавекі з КДБ, забралі камп'ютар, старыя флэшкі і фота з Бураўкіным і Някляевым, на якой Уладзімір Някляеў стаіць з бутэлькай піва.

Мяркуючы па тым, як адказна органы паставіліся да адбору фота, хутка яго можна будзе пабачыць на канале БТ, паведамляе сайт Уладзіміра Някляева.

Нагадаем таксама, што сам Аляксандр Фядута ад панядзелка знаходзіцца ў «амерыканцы» — унутранай турме КДБ.

АП

0
mikola ramanau / Адказаць
23.12.2010 / 23:58
budzem spadziavacca sto use papery 'zniscany',da 5 ranicy byu czas.napalohaiuc zakonapasluhmianyh gramadzin,sto ni zahocaca kepska kazac 'suprac' lukaseka.
0
іван пятровіч / Адказаць
24.12.2010 / 01:14
гэб'ё будзе ўражанае колькасцю разумных кніжак
0
Стары / Адказаць
24.12.2010 / 08:01
Ключавы момант - піва нашае ці расейскае, маскоўскага разьліву?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру