24.12.2010 / 02:10

Літоўскі Сойм прапануе аднавіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў 3

У прынятай сёння рэзалюцыі літоўскі парламент з жалем канстатуе, што праведзеныя 19 снежня выбары прэзідэнта Беларусі не адпавядалі вылучаным АБСЕ патрабаванням дэмакратычнасці і празрыстасці.

Дэпутаты літоўскага Сойму запатрабавалі «неадкладна вызваліць затрыманых 19 — 20 снежня ўдзельнікаў мірнага мітынгу» і не выкарыстоўваць падзеяў, што здарыліся, як нагоду для расправы з апазіцыяй, палітычнымі арганізацыямі і асобнымі палітыкамі».

Парламент заклікаў прэзыдэнта і ўрад Літвы, усе краіны АБСЕ не прызнаваць прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі як дэмакратычных і законных. Апрача гэтага, Сойм запрапанаваў прэзідэнту, ураду, камітэту Сойму ў замежных справах «абмеркаваць мэтазгоднасць у рамках Еўрапейскага Звязу» ўзьняць пытанне аб аднаўленні санкцыяў у адносінах да Рэспублікі Беларусь».

Прыняцьце рэзалюцыі ў парламенце Літвы суправаджалася, як паведамляе delfi.lt, скандалам.

Пратэстуючы супраць рэзалюцыі, сацыял-дэмакрат Бронюс Брадаўскас прапанаваў неадкладна выканаць гімн і завяршыць восеньскую сэсію. Брадаўскас пачаў спяваць гімн, да яго далучылася частка дэпутатаў ад Сацыял-дэмакратычнай партыі. Выканаўшы гімн, сацдэмы пакінулі залю паседжанняў. Сацыял-дэмакраты настойвалі на разглядзе больш мяккага за прыняты праекту рэзалюцыі, падрыхтаванага Юстынасам Каросасам.

0
БелаЭмігрант / Адказаць
24.12.2010 / 06:36
Гэта плявок у твар Далі Палікарпаўны, якая так падтрымвае калегу Хроснага бацьку.
0
Міхаліна - Белаэмігранту / Адказаць
24.12.2010 / 10:13
Гэта не плявок у твар Далі Палікарпаўны - гэта яна сама раней плюнула ў душу ўсім сумленным людзям, падтрымаўшы Лукашэску. А зараз проста аднавілі справядлівасць.
0
polak kresowy / Адказаць
24.12.2010 / 10:35
милые бранятся - только тешатся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру