Япіскап Царквы хрысціян веры евангельскай Сяргей Хоміч перакананы: тое, што адбылося ў Менску 19 снежня, не ўпісваецца ў дух Евангелля: «Калі праліваецца нявінная кроў, нават калі людзі дапусцілі нейкі промах і не зусім разумна ўчынілі, — надта неадэкватная аддача. Там, дзе фальш, дзе мана, дзе правакацыі, падтасоўкі, там няма Бога, у Бога няма нічога супольнага з цемрай. І я разумею, што, на жаль, Бог адступіць ад нас з-за тых дзеянняў, якія цяпер адбываюцца».

Сяргей Хоміч заклікае чакаць і маліцца, спадзявацца на план Божы:

«Я не прыхільнік рэвалюцыйных ідэй, я не думаю, што мы можам сілай перамагчы большую сілу. Але Бог пастаўляе цароў і Бог іх зрынае. І калі Ён дапускае тое, што цяпер ёсць, — а Ён дапусціў, Ён папусціў у чымсьці наш народ, які адступае ад Бога, упадае ў нейкае паганства, у нейкае ідалапаклонства, — але ў Бога ёсць рычагі, як ён калісьці зрабіў з Навухаданосарам… Мы, вернікі, спадзяемся на Бога, працягваем жыць, радавацца жыццю, як бы цяжка і балюча часам ні было. І верым, што Бог яшчэ скажа сваё слова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?