Прэм’ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін 24 снежня ў тэлефоннай размове абмеркавалі шэраг пытанняў далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

«Прэм’ер-міністры абмеркавалі меры, якія прымаюцца ўрадамі дзвюх краін па больш глыбокай інтэграцыі ў рамках Адзінай эканамічнай прасторы. У прыватнасці, Сяргей Сідорскі ў размове з Уладзімірам Пуціным адзначыў, што Беларусь ужо ратыфікавала ўвесь пакет пагадненняў па фармаванні АЭП», — сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Кіраўнікі ўрадаў таксама абмеркавалі эфектыўнасць дзеянняў Беларусі і Расіі па пераадоленню наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, у тым ліку ў галіне аўтамабілебудавання. «У сувязі з гэтым Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін абмеркавалі магчымасці больш цеснай кааперацыі і інтэграцыі прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі і Расіі. Гэта датычыцца як вытворчасці грузавых аўтамабіляў, так і вытворчасці камплектуючых для легкавых аўтамабіляў», — адзначыў Аляксандр Цімашэнка.

У час тэлефоннай размовы прэм’ер-міністры абмеркавалі і пытанні фармавання цаны на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?