26.12.2010 / 15:26

Браканьер ва ўпор стрэліў у фатографа 8

Увечары 22 снежня ў заказніку «Выганашчанскае» быў цяжка паранены Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра АПБ.

Увечары 22 снежня ў заказніку «Выганашчанскае» быў цяжка паранены з агнястрэльнай зброі Мікалай Верабей – выдатны фотаанімаліст і сябра АПБ.

Трагедыя здарылася недалёка ад в.Выганашчы (Івацэвіцкі раён) на тэрыторыі аднайменнага заказніка рэспубліканскага значэння. Трое супрацоўнікаў рабілі абход тэрыторыі, калі пачулі стрэл. Спачатку яны пабачылі аўто без нумароў, а пасля незнаёмага чалавека. На патрабаванне паказаць дакументы незнаёмец ва ўпор стрэліў у Мікалая Вераб’я, прастрэліўшы яму калені абедзьвюх ног. З цяжкімі раненнямі фатографа адвезлі ў Івацэвічы. У панядзелак яго мусяць перавезці ў Мінск у НДІ траўматалогіі.

Дарэчы, на патруляванне тэрыторыі заказнікі яго супрацоўнікі выходзяць без зброі. Іх зброя – фотаапараты, з дапамогай якіх яны фіксуюць факты парушэнняў выкарыстання аб’ектаў заказніка – незаконныя вырубкі, адстрэл жывлёлы.

Падазраваны ў здзяйсненні злачынства затрыманы праваахоўнымі органамі. Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі. Па словах начальніка папярэдняга расследавання Івацэвіцкага РАУС В.Н. Лішко, па дадзеным факце ў дачыненні да егера распачатая крымінальная справа па арт. 147 КК «наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў».

Мікалай Варабей сёлета скончыў біялагічны факультэт БДУ, кафедру экалогіі і методыкі выкладання біялогіі. Ад жніўня прыступіў да працы ў якасці вядучага спецыяліста заказніку рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Ён з’яўляецца сябрам РГА «Аховы птушак Бацькаўшчыны».

0
Andrej / Адказаць
26.12.2010 / 15:52
Skada chlopca!
0
Кнехт / Адказаць
26.12.2010 / 16:27
Гэта егер лясной паляўнічай гаспадаркі. ========= "Не бойцеся чалавека са стрэльбай!" У.І.Ленін Хутка толькі за "шкварку" пачнем забіваць адзін аднаго?
0
nswap / Адказаць
26.12.2010 / 16:44
на кол этого ублюдка, и даже не потому что он подстрелил парня, а потому что звери не вооружены огнестрельным оружием и лишены маниакального стремления убийству, в отличие от этих импотентов.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру