Прэс-сакратар незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі 27 снежня заявіў, што экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і яго давераная асоба Павел Севярынец фактычна з’яўляюцца закладнікамі дзейных уладаў. Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа, разгон акцыі апазіцыі 19 снежня Дзяніс Садоўскі назваў справакаванай акцыяй супрацоўнікаў спецслужбаў.

Па словах Дзяніса Садоўскага, менавіта правакатары, па словах прэс-сакратара БХД, далі нагоду спецназу пачаць разгон мірнай дэманстрацыі.

У сваю чаргу сустаршыня БХД Георгі Дзмітрук падкрэсліў, што партыя неаднаразова заяўляла аб мірным характары акцыі 19 снежня ў Мінску. Пра гэта, паводле яго слоў, таксама сведчыць той факт, што

падчас шэсця па праспекце Незалежнасці дэманстранты «не разбілі ні аднаго акна, не перавярнулі ні адной сметніцы, не кінулі ні адной снежкі».

Георгій Дзмітрук таксама пракаментаваў заяву старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай аб тым, што падчас акцыі 19 снежня апазіцыя «перайшла Рубікон». «Рубікон уладаў — гэта пяць выбітых шыбаў, які я, як прадпрымальнік, ацаніў бы ў 200 даляраў. Адкуль узяліся афіцыйных 29 млн. рублёў? Чаму ў Беларусі такія дарагія шыбы?», — адзначыў сустаршыня БХД.

Георгі Дзмітрук таксама лічыць, што

сёння беларускія ўлады «спрабуюць выкарыстаць закладнікаў як сродак атрымаць што-небудзь ад замежных уладаў».

У сваю чаргу маці Паўла Севярынца, таксама прысутная на прэс-канферэнцыі, адзначыла, што 19 снежня «людзі ішлі на Плошчу, каб знайсці праўду, але знайшлі здраду і падман». Яна таксама заявіла, што ўлады рыхтаваліся да разгону апазіцыі задоўга да дня выбараў.

«Аўтазакі кожную ноч перад выбарамі трэніраваліся заязджаць на прыступкі перад Домам ўрада»,
 — адзначыла маці палітыка.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?