У сённяшнім нумары адной з самых аўтарытэтных нямецкіх штодзённых газет, Süddeutsche Zeitung, журналіст, літаратар, знаўца беларускай праблематыкі Інга Пэц выступіў з вялікім артыкулам «Ледавіковы перыяд у Мінску».

У матэрыяле падрабязна апісваецца атмасфера тэрору, створаная беларускімі ўладамі пасля 19 снежня, дня прэзідэнцкіх выбараў. Спасылаючыся на выказванні Андрэя Лянкевіча, Ганны Вольскай, Уладзіміра Арлова, Лявона Баршчэўскага, Валера Карбалевіча, Святланы Алексіевіч, Віктара Марціновіча, Франака Вячоркі, Ірыны Віданавай, аўтар артыкула звяртае ўвагу чытачоў на неабходнасць шырокай міжнароднай салідарнасці з ахвярамі «зачыстак», праведзеных беларускімі спецслужбамі ў дзень выбараў і цягам апошняга тыдня.

Інга Пэц таксама цытуе выказванні стваральнікаў «Свабоднага тэатра» Мікалая Халезіна і яго жонкі, якія былі ў тую ноч арыштаваныя, але пакуль што выйшлі на свабоду: «У турме на нас крычалі: «Вы — жывёлы! У нас чэшуцца рукі вас усіх пазабіваць!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?