Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук Кастуся Севярынца, сістэмны блок, касеты і паперы з запісамі.

Ператрус кватэры Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзмітрый Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзмітры Навумаў.

«Супрацоўнікі КДБ сказалі, што дзейнічаюць на загад з Мінска. Пастанова пра ператрус падпісана мінскім пракурорам Куліком», — паведаміў Кастусь Севярынец.

«Абшукалі ўсё, нават зазірнулі пад дыванок у прыбіральні», — кажа Севярынец-старэйшы. Ператрус доўжыўся з 12.30 да 14.23.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?