Меркаванні1414

Страх тырана

«Ты забіваеш безабаронных, бо страх забівае цябе», — напісана пра палітыку цара Ірада.

Піша айцец Пётра Рудкоўскі.

«Тады Ірад, усвядоміўшы, што мудрацы падманулі яго, вельмі разгневаўся і паслаў слугаў, каб пабілі усіх немаўлят у Віфлееме…» (Мацвей 2:16).

Цяжка сказаць, у якой ступені аповед пра забойства віфлеемскіх немаўлят, наяўны ў другім раздзеле Дабравесця паводле Мацвея, адлюстроўвае рэальныя падзеі. Няма сумневу, аднак, што ён цалкам адэкватна перадае стыль вядзення палітыкі старэючага тырана.

Евангелле паводле Мацвея паўстала ў асяроддзі юдэа-хрысціян, якія былі вялікімі патрыётамі Ізраіля. Той, хто больш-менш знаёмы з чатырма кананічнымі евангеллямі, мог заўважыць, што першае Евангелле (каторае «паводле Мацвея») вызначаецца спасярод іншых тэндэнцыяй да акцэнтавання юдаістычнага кампаненту хрысціянства. Ісус тут прээзентуецца як той, хто прыйшоў «выканаць» Закон Ізраіля, а ні ў якім разе не «адмяніць», Яго дзейнасць падаецца як здзяйсненне ізраільскіх прароцтваў, а сам Ён паводле паходжання явіцца ў Дабравесці як «сын Аўраама, сын Давіда», гзн. паўнакроўны юдэй-ізраільцянін.

Пасус пра віфлеемскую разню трэба чытаць як «нямы крык» тых юдэйскіх патрыётаў з першага стагоддзя, у якіх амаль нічога, апрача плачу і ўздыхання па «лёсе Божай гары» не засталося. У аповедзе пра забіванне немаўлят «Давідавага горада» якбы скандэнсавана гісторыя Юдэі ад 63 г. да н. э. (захоп Ерусаліма рымлянамі) да 70 г. новай эры (поўнае знішчэнне Ерусаліма і яго святыні).

Хто такі Ірад і якая яго роля ў гісторыі «юдэйскага няшчасця»? Па-першае, Ірад — гэта чалавек не юдэйскага паходжання, які, аднак, замацаваўшы ўладу ў Юдэі, Галілеі і Батанэі, апрануў маску «вызнаўцы юдаізму», не змяніўшы сваёй ментальнасці.

Свой «юдаізм» ён мог паспяхова спалучаць з рэгулярным парушэннем усіх асноўных запаведзяў юдаізму. Да яго добра б пасавала найменне «юдэйскі гой» водле аналогіі да сучаснага феномену «праваслаўнага атэізму» або «каталіцкага атэізму».

Па-другое, Ірад быў абраны «царом юдэяў» не юдэямі, а рымскім сенатам. Сталася гэта тады, калі Антыгон, юдэй-патрыёт, зрабіў спробу здабыць уладу ў Юдэі, а Ірад, з маленства звыклы ўладарыць, не захацеў з гэтым змірыцца і з дапамогай акупантаў захапіў уладу для сябе.

Па-трэцяе, Ірад, захапіўшы ўладу ў Юдэі, не цураўся ніякіх метадаў яе замацавання. Ахвярамі яго паранаідальнага страху згубіць уладу сталі — між іншымі — ягоная жонка Марыямнэ (юдэйка-арыстакратка, да якой Ірад, дарэчы, быў пачуццёва вельмі прывязаны), а таксама брат і двое сыноў.

Па-чацвёртае… што ж, Ірад быў не толькі спрытным палітыкам, але і «мадэрнізатарам» падлеглых яму абшараў. Аднаўленне і велічнае ўпрыгожанне ерусалімскай святыні, стварэнне спраўнай сістэмы пастаўкі вады ў Ерусалім, пабудова цвярдыняў Масады і Іродыюма — гэта своеасаблівыя падарункі Ірада юдэйскаму народу, якія, несумнеўна, спаўнялі важную прапагандысцкую функцыю і легітымізавалі ягоную ўладу ў вачах юдэяў.

Аповед пра забойства Ірадам немаўлят з’явіўцца ў асяроддзі юдэйскіх патрыётаў найпраўдападобней як контрпрапагандысцкі твор, як альтэрнатыўны погляд на «дасягненні» валадара, якога ўжо ў першай палове першага стагоддзя некаторыя паспехі абвесціць «Вялікім». Аўтар (або аўтары) другога раздзелу Дабравесця паводле Мацвея

прэзентуюць гэтага «велікана» як маральнага карліка, якога зжырае ірацыянальны страх перад «немаўляткам» і які ў сваёй палітыцы прэвентыўнага знішчэння патэнцыйнага асяродку апазіцыі пасоўваецца да жахлівага абсурду
: загадвае пазабіваць усіх дзяцей у дадзенай мясцовасці.

Ірадаву палітыку трапна скаментаваў старажытны хрысціянскі пісьменнік Кводвультдэус: «Ты забіваеш безабаронных, бо страх забівае цябе». Страх сапраўды забіваў гэтага тырана: спачатку ў маральным плане, а потым у псіхічным і цялесным. Ірад, як сугеруе Іосіф Флавіў, паміраў страшэннай смерцю: глыбокая параноя плюс хвароба нырак ператварылі яго ў вартага жалю, няшчаснага, зануранага ў роспач і жах старога.

Аповед пра віфлеемскую масакру, аднак, з’яўляецца нечым большым, чым «нямым крыкам» юдэйскіх патрыётаў. Праз гэты аповед яны дзеляцца сваім вялікім адкрыццём: бездапаможнае немаўля можа перамагчы ўсемагутнага тырана! Яны намагаюцца паказаць,

наколькі слабою з’яўляецца «моц» тыранічнай улады і наколькі моцнай з’яўляецца «слабасць» міралюбнага і чалавекалюбнага валадара. Яны пераконваюць, што перамагчы тыранію насамрэч вельмі лёгка: дастаткова жыць у праўдзе і вызваліцца ад страху.

Каментары14

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць