«Павінна быць забяспечаная стабільная праца эканомікі — гэта галоўнае», — заявіў у эфіры беларускіх тэлеканалаў новы прэм’ер-міністр краіны Міхаіл Мясніковіч.

«Кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача ў максімальнай ступені, але не на шкоду паказчыкам, якія неабходна вырашаць, выконваць, усё ж трансфармаваць перанясенне функцый на міністэрствы і на абл- і гар-, райвыканкамы», — адзначыў Мясніковіч.

«Гэта вельмі правільна, — лічыць ён, —

бо ўжо досыць добра і стабільна паказала сябе ў працы „вертыкаль“, і гэтая „вертыкаль“ павінна мець і адпаведныя паўнамоцтвы,

яна павінна мець вызначаныя правы, для таго каб у комплексе вырашаць пытанні адпаведнага рэгіёна ці галіны».

60-гадовы Мясніковіч быў прызначаны прэм’ер-міністрам 28 снежня. Яго кандыдатура павінна быць узгодненая з Палатай прадстаўнікоў у двухтыднёвы тэрмін з моманту ўнясення. Мясніковіч змяніў на пасадзе прэм’ер-міністра56-гадовага Сяргея Сідорскага, які ўзначальваў урад з 2003 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?