Старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін накіраваў віншаванне Міхаілу Мясніковічу, прызначанаму прэм’ер-міністрам Беларусі. Пра гэта паведаміла прэс-служба расійскага ўрада.

У тэлеграме, у прыватнасці, гаворыцца: «Традыцыйна дружалюбныя, саюзніцкія расійска-беларускія адносіны працягваюць паспяхова развівацца. Нашы краіны дасягнулі істотных вынікаў у інтэграцыйным узаемадзеянні. Буйной падзеяй стаў запуск Мытнага саюза, вядзецца планамерная работа па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы».

«Выказваю ўпэўненасць, што ўрад, які вы ўзначальваеце, працягне курс на ўсялякае пашырэнне ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. І тут вы ў поўнай меры можаце разлічваць на сустрэчныя крокі расійскага боку. Мы зацікаўлены ў шчыльнай сумеснай рабоце з новым беларускім урадам», — адзначаецца ў віншаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?