Склад ураду і іншых структур дзяржаўнай улады будзе абноўлены прыкладна на 90%. Пра гэта заявіў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Ўладзімер Макей,прадстаўляючы калектыву Белтэлерадыёкампаніі новага кіраўніка Генадзя Давыдзьку.
Паводле слоў Уладзімера Макея, кадравыя прызначэньні не абмяжуюцца тымі, якія Лукашэнка зрабіў 28 сьнежня:
«Практычна на 90% будзе абноўлены склад ураду, кіраўніцтва розных канцэрнаў, падпарадкаваных ураду, кіраўніцтва судовых і іншых органаў дзяржаўнай улады».
Як адзначыў Макей, у бліжэйшыя 5 гадоў краіна павінна набыць новае аблічча і зьдзейсьніць магутны рывок ва ўсіх сфэрах: эканоміцы, сельскай гаспадарцы, прамысловасьці, культуры, навуцы, спорце.
0
0
0
0
0
0