Вакно кухні ПЭН-Цэнтра. Зараз там адбываецца ператрус. Фота Цімы Дранчука.

Вакно кухні ПЭН-Цэнтра. Зараз там адбываецца ператрус. Фота Цімы Дранчука.

Выносяць камп'ютары.

Выносяць камп'ютары.

Ніўскі пакой пасля ператрусу.

Ніўскі пакой пасля ператрусу.

28 снежня ператрус прайшоў у Рэдакцыі «Нашай Нівы» і ў галоўнага рэдактара. Сканфіскаваны сістэмныя блокі камп’ютараў, флэшкі, кампакт-дыскі.

«Наша Ніва» будзе рыхтаваць наступны нумар у звыклым парадку. Сайт працягвае сваю працу. У першай палове дня 29 снежня мы правялі неабходныя захады па яе забеспячэнні.

Сітуацыя такая, што сканфіскаваныя камп’ютары завіснуць у КГБ на няпэўны час.

Што трэба супрацоўнікам Рэдакцыі для аднаўлення нармальнай працы?
Па-першае, грошы, як звыкла. Чарговы раз падзякуем ўсім тым, хто ахвяруе дзесяціну ці трыццаціну ад сваіх прыбыткаў на патрэбы незалежнага грамадства і «Нашай Нівы» ў прыватнасці.

Па-другое, канкрэтна —

сістэмныя блокі кампутараў (манітораў і клавіятур не трэба — іх не забралі). Звяртаемся з просьбай да калег і чытачоў пра перадачу ў часовае бязвыплатнае карыстанне супрацоўнікам «Нашай Нівы» камп’ютараў.

Падыдуць і старыя. Але не прапануйце зусім слабыя.

Для працы нам трэба досыць моцныя, каб можна было нармальна карыстацца інтэрнэтам, фаташопам, працаваць па патрэбах з відэа.

Хто захоча — таму падзякуем публічна. Хто не схоча — таму падзякуем прыватна.

Спадзяёмся на вашу аператыўную дапамогу.

Звяртацца на:

[email protected]

Skype: Nashaniva

Тэл. (017) 284-73-29

(029) 613-32-32

(029) 707-73-29

З павагай,

Рэдактары «Нашай Нівы»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?