Адвакатка Тамара Сідарэнка заклікала зьвярнуць увагу на стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які сёньня перанёс гіпэртанічны крыз.

У інтэрвію Радыё Свабода яна адзначыла:

"Абвінавачаньне Някляеву прад'яўлена, але мы практычна не дапытаныя. Бо важней за абвінавачаньне той факт, што ён сёньня перанёс гіпэртанічны крыз. Стан здароўя ў яго вельмі няважны. Ён не шпіталізаваны, хаця са словаў Някляева, ёсьць небясьпека паўторнага крызу і інсульту вельмі вялікая. Асабліва, калі ўлічыць, што ён з 1999 году на ўліку і ўжо тады перанёс інсульт. Яго стан даволі дрэнны".

Сідарэнка сказала, што ў Някляева затарможаная гаворка і вельмі высокі ціск 220 на 160, што для яго ніколі не было характэрна.

"Самы вялікі ціск, які выклікаў умяшаньне лекараў, быў 180. Таму ўявіце сабе. Чалавек лічыць, што ён фактычна можа памерці. Летальны зыход быў непазьбежны, і цяпер, са словаў Някляева, выратавала толькі тое, што у камэры быў адзін сукамэрнік, астатнія былі на прагулцы. Той убачыў, што Някляеву дрэнна, ён губляе прытомнасьць і выклікалі хуткую. Таму невядома чым бы гэта яшчэ скончылася".

Сідарэнка напісала хадайніцтвы пра неадкладную шпіталізацыю Ўладзімера Някляева і пра зьмену меры стрыманьня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?