Уладзімір Лобан сёння адбыў 10-сутачны адміністрацыйны арышт на Акрэсціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня і збіраўся выйсці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў следчы ізалятар — «амерыканку». Уладзімір Лобан, верагодна, пераведзены ў статус падазраваемага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведамілі адміністрацыйна арыштаваныя, якія адбывалі пакаранне разам з Уладзімірам і выйшлі на волю.
Шаноўныя чытачы!
Калі вам вядомы кантакты родных Уладзіміра Лобана, вялікая просьба паведаміць іх праваабаронцам на мэйл: [email protected]
Уладзіміру Лобану патрабуецца дапамога адваката.
spring96.org
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ