Новая кніга завецца «Верым! Можам! Пераможам!». Яе склалі праваабаронцы і журналісты, а зрэдагаваў пісьменьнік Барыс Пятровіч.

Першы разьдзел – «Верым!» – гэта інтэрвію і успаміны ўдзельнікаў Плошчы і тых, хто быў тады зьняволены.

У частцы «Можам!» пададзеныя ўспаміны журналістаў, што былі ўдзельнікамі падзеяў Вясны-2006. Сярод іх – рэдактар «НН» Андрэй Дынько, журналісты Зьміцер Панкавец і Арцём Лява.

Разьдзел «Пераможам» – камэнтары праваабаронцаў. «Таксама ёсьць пункцірная хроніка падзеяў ад моманту абвяшчэньня прэзыдэнцкіх выбараў, канца 2005 году, да разгону мітынгу 25 сакавіка 2006, – кажа аўтар прадмовы Алесь Бяляцкі. – Хроніка ідзе паўз усю кнігу». Паўз усю кнігу ідзе і фатахроніка. Кніга была надрукаваная ў Беластоку і надоечы зьявілася ў Менску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?