У Мінску пачала працу доўгатэрміновая міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарамі стварэння камітэта сталі няўрадавыя арганізацыі краін СНД — Расіі і Ўкраіны.

У складзе камітэта ўжо амаль 30 няўрадавых арганізацый, але прынцыпова няма і не будзе ніводнай беларускай структуры. Як заяўляе кіраўнік місіі Андрэй Юраў, у гэтым «праяўляецца імкненне захаваць нейтралітэт місіі ў дачыненні да палітычнай сітуацыі, якая склалася».

Мэта назіральнай місія палягае ў пастаянным маніторынгу і міжнародным кантролі за сітуацыяй з захаваннем фундаментальных правоў чалавека, становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Беларусі.

Акрамя таго, міжнародны камітэт будзе выпрацоўваць рэкамендацыі органам улады Беларусі і наднацыянальным органам па нармалізацыі сітуацыі ў краіне і прывядзенні яе ў строгую адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяты на сябе беларускім урадам, і ўнутранымі нормамі.

Падкрэсліваючы сваю палітычную нейтральнасць, камітэт заклікае да адкрытага супрацоўніцтва як дзяржаўныя органы Беларусі, так і няўрадавы сектар, у тым ліку грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?