Як паведамілі ў «Лявада-цэнтры», Ляваду сёньня стала блага з сэрцам проста на працы, а хуткая, якая ехала 40 хвілінаў, не змагла яго выратаваць. Ён памёр каля 15.00.

Лявада нарадзіўся ў 1930 годзе ва ўкраінскім горадзе Вінніца. У 1952 годзе скончыў Маскоўскім дзяржунівэрсытэт імя М.В.Ламаносава. Доктар філязофскіх навук, прафэсар. У 1992 годзе ён узначаліў Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкае думкі (ВЦИОМ) і займаў гэты пост да верасьня 2003 году. Ён аўтар шматлікіх навуковых артыкулаў па тэорыі і мэтадалёгіі сацыялёгіі, па сацыялёгіі рэлігіі, сацыяльнай антрапалёгіі, аўтар першага ў СССР курсу лекцый па тэорыі і мэтадалёгі сацыялёгіі, кнігаў.

6 жніўня 2003 году Міністэрства маёмасных адносінаў Расеі пераўтварыла ВЦИОМ у ААТ «Усерасейскі цэнтар вывучэньня грамадзкай думкі», пасьля чаго большасьць супрацоўнікаў перайшлі ў Аналітычную службу ВЦИОМа, якая ў 2004 годзе была названая «Лявада-цэнтрам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?