16.11.2006 / 20:24

БеСТ будзе выкарыстоўваць вышкі МТС і Velcom 2

«Гэта выгадна ўсім бакам, бо дазваляе эканоміць значныя сродкі на будаўніцтве мэталічных канструкцый – вежаў сувязі, кошт якіх складае больш за 40 тысячаў даляраў за адную», – мяркуе намесьнік гендырэктара БеСТа.

Апэратар сотавай сувязі АЗТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый» (БеСТ) падпісаў міжапэратарскія пагадненьні з СААТ «МТС» і СП ААТ «МЦС» пра супольнае выкарыстаньне вежаў сувязі. Пра гэта БЕЛТА паведаміў першы намесьнік генэральнага дырэктара ЗАТ «БеСТ» Сярегй Паблагуеў.

Паводле словаў спадара Паблагуева, пагадненьні прадугледжваюць, што супольнае выкарыстаньне вежаў сувязі некалькімі апэратарамі пачнецца ў 2007 годзе.

«Гэта выгадна ўсім бакам, бо дазваляе эканоміць значныя сродкі на будаўніцтве мэталічных канструкцый – вежаў сувязі, кошт якіх складае больш за 40 тысячаў даляраў за адную», – патлумачыў ён. Для БеСТ найвялікшую цікавасьць уяўляюць вышкі, усталяваныя ўздоўж асноўных аўтамабільных дарог, а таксама канструкцыі ў прыгарадах найбуйнейшых населеных пунктаў краіны.

Абсалютна незразумела, якую выгаду ад гэтых пагадненьняў атрымаюць лідэры сотавага рынку пры аднабаковых дамовах з БеСТам. Наўрад ці «народны апэратар» валодае доступам, якім не валодаюць MТС і Velcom.

Хутчэй за ўсё, відавочны чарговы эканамічны прарыў пры выкарыстаньні адміністратыўнага рэсурсу. Інакш складана патлумачыць эканамічную мэтазгоднасьць рэзкага зьніжэньня цэнаў на паслугі й нечаканую ляяльнасьць МТС і Velcom у пытаньні супольнага выкарыстаньня вежаў сувязі, — падсумоўвае Bybanner.com.

Фота Юліі Дарашкевіч

0
Helios / Адказаць
17.11.2006 / 02:16
Вось які хітрык? Вырашылі манапалізіраваць сувязь! Па-першае, магчыма, што пагоршыцца якасць сувязі. Але ж гэта не самае дрэннае. Адразу ж павялічваецца зона прыёму БеСТа. МТС і Velcom небеларускія аператары. Кантрольны пакет акцый знаходзіцца ў БелТэлеКома. Гэта дзяржаўная арганізацыя, якая можа уплываць на астатнія эканамічным ціскам. БеСТ таксама дзяржаўная арганізацыя. Таму БеСТ хутка захопіць манаполію на паслугі мабільнай сувязі ў Беларусі. Такім чынам, потым БеСТ заявіць, што гэта яго вышкі, а БелТэлеКом пацвердзіць (тамушта улада фармальна ў яго). Так МТС і Velcom пагоняць "'экономическими демократическими методами; ведь не выдержади конкуренции с национальным белорусским оператором"! P.S. Фактычна, тая ж гісторыя, што і з "Крыніца" :) ViTaHeLioS
0
Этнакультуроляг / Адказаць
19.11.2006 / 18:48
А потым можна будзе абсалютна шчыра и цэны падняць. У нашых балотах у Панскага Розуму няма анияких шанцау перад Мужыцкай Хитрасцю. Талаш з Алиндаркам адкруцяць галаву любому Скирмунту, кали раптам гэны пажадае з явицца. Таму няхай ужо лепей сядзиць сабе, няшчыры, у сваёй Жыдапольшчы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру